Произведения | ШЫНОКЖану Марэсу
Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз — чырвоны дах, мур белы між цянька. I вывеска «Спакой» — вясёлы знак шынка... Есць мяккі хлеб, віно i паспарту не спросяць.
Тут спяць, пяюць i п'юць, тут кураць i галосяць. Шынкар — стары салдат; шынкарка ж даць шляпка Ці вымыць твар хлапцам спяшыць,— іх больш пятка, Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць.
Ў каморы чорны столь з бярвенняў; па сцянам Малюнкаў страшных рад: «Кароль чараўнікам», «Малек Адэль»... Баршчу пах добры павявае...
Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць; Як ён гадзінніку вясёла падпявае! Даль поля праз акно адкрытае відаць. |