Произведения | Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаныГул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў; амнібус, каторы грукаціць Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць, Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы, Варочаючы ўкруг; i з люлькаю рабочы, Дымяшчы, ідучы, гарадавому ў нос; Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс; Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю Дзеля памый... Такі мой шлях, ідушчы к раю. |