Произведения | Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталомТрэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом Задумчыва сяджу з рукою пад віском; Ў вачах каханай знік пагляд мой; ціша хаты; Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты! Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец; Салодка стомлены, чакаю я вянец, Гарачы шлюбны мрок, шалёнасць першай ночы... I гэта ўсё ісці з душы маёй не хоча, Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод Праз лютых месяцаў i скучных тыдняў ход. |