Произведения | Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжаНоч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы I дахі гострыя знікаючы ў далі. Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі Гурт мерцвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць. Як у танку. Крукі ўжо хціва раздзіраюць Цела ім. Ногі іх — здабыча для ваўкоў. Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў Ўздымаюць там i сям іссохшыя галіны. К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны. I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых. 3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых. Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх з нябёс б'юць стрэлы дажджавыя. |