Произведения | ГРАМАДА ЗОРАК "КАРОНА" 3 АВІДЗІЯ(«Metamorphoses» Авідзія, кніжка 8-я, вершы 178—182) . Бог Апалон з галавы зняў карону і кінуў у неба. Ў светлым паветры яна пралятае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменні каштоўныя. Ў небе Быццам карона жа між на каленях стаячага Нікса І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешча на месцы. |