Произведения | 3 А. КРЫМСКАГА(Пераклад з украінскай мовы).
Кажуць людзі, быццам творачы мужчыну, Бог зрасіў вадою высахшую гліну. Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду Падмяшаў ён слёзы ў нашую прыроду.
Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі, І адзін ратунак, каб яны маўчалі: Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха, Каб з слязамі разам вылілася ліха.
Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Слёзаў я не маю, а ў душы так нудна. Ўжо яна згарэла, а не плачуць вочы, Ўжо самлела сэрца, слёзы ж ліць не хоча. |