Произведения Интересные ссылки | 3 М.ЧАРНЯЎСКАГА(Пераклад з украінскай мовы)
Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі, Якімі ў жыццё выходзілі мы зрання, Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі, Да смерці ядынае меці каханне. А як разышліся — пакінулі нас Заходы і думкі высокіе ўраз: На іншыя сцежкі жыццё нас звяртае, Па-своему кожны свой век пражывае, У кожнага неба і сонца свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е. |