Произведения | 3 АЛЕСЯ(Пераклад з украінскай мовы)
Пекла было тут у тую часіну: Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў, Білі вакол пяруны без упыну, Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў. Бура прайшла і людзей я пытаю,— Што жа зрабілася з роднаго краю? Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла... Кажуць - разбітую ліпу дабіла. Думка! Калі я цябе выліваю Ў слова халоднае, ў песню сваю, Гэткае ж пекла ў душы сваёй маю, Паліць яна мне душу ўсю маю. Што ж, асцюжоная словам людзкім, Ты нарабіла ў краю дарагім? Можа, разбіла маркотную ліпу Смерці прясіўшую ў нуднаму рыпу. |