Произведения Интересные ссылки | АПОКРЫФ22. Цяжка каля яе працаваў гаспадар і, вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі. 23. I сказаў ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо поўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў. 24. Але, яшчэ з малацця краса іх прыйшлася мне да душы. I таму я не вырву з каранём іх і не выпляню, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё. 25. Так казаў сабе гаспадар у сэрцы сваім! I не падняў ён рукі на васількі. 26. Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў? 27. I, кажучы так, пачуў Ен песню жнеек, і прамовіў: слухайце што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, якія ведаюць, чаго варты хлеб. 28. Яны ж пачулі, што словы тэй песні кажуць: няма леи in цвяточка над васілёчка. I далей ужо моўчкі ішлі яны. 29. I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды. 30. Але гора вам, людзі, бо даўно ўжо затапталі вы іх. Рукапіс гэты адшукаў Максім Богдановы
[1913] |