Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі, —
Мая душа, як ястраб дзікі.
Учуўшы іх, страхне вялікі
Свой сон, шыбне ды вышай гор,
Мая душа, як ястраб дзікі
Што рвецца ў неба на прастор!