Произведения Интересные ссылки | РецензииРоздум над будучыняй чалавецтва і лесам сусветнай цывілізацыі вызначае змест і пафас мініяцюры «Калейдоскоп жизни». Назіраючы за вечным кругаваротам жыцця і псіхалогіяй людскога мноства, пісьменнік і ў гэтым творы прыходзіць да несуцяшальных вывадаў аб няздольнасці людзей усвядоміць павучальныя ўрокі мінулага, спасцігнуць сэнс гістарычнага быцця і свае ўласнае прызначэнне ў свеце. Час няўмольна ідзе наперад, нараджаюцца і знікаюць новыя пакаленні, новыя дзяржавы, а людзі толькі чакаюць чагосьці незвычайнага, таго, што «утолит их ненасытную алчность в вечной погоне за новым». Пагоня за новым як за сама-мэтай — не толькі бясплённая, але і небяспечная, бо не закранае духоўнай сутнасці чалавека, не дапамагае ўдасканальванню чалавечай асобы. У ап'яненні новым людзі, нібыта дзеці, асабліва радуюцца чырво-наму колеру, «приветствуют его ликованьем, и зовут его жадно и страстно». Як быццам яны не ведаюць, што іх радасць — чужое гора, бо чырвонае нясе з сабою кроў. Людзі ж не бачаць вакол сябе мора крыві і слёз, не бачаць духоўнага выраджэння чалавека, дэфарма-цыі маральных прынцыпаў і каштоўнасцей. «Быстро, быстро мелькают на красном белые разводы. Трудно признать в них обрывки человеческого тела... И не одно, а много, много тел!.. Сотни... тысячи... несчетное количество! Не перечесть! Они выбрасываются кровавой массой, точно их изрыгает из глубины своего жерла чудовищная пасть громадного дракона» (С. 112). Але ў свядомасці людзей, стомленых страхамі, жу-даснымі малюнкамі крывавай рэчаіснасці, усё ж часам узнікае далёкі прыгожы вобраз Хрыста, «как немеркнущий свет забытого чистого прошлого, как дивная светлая сказка первых дней их младенчества» (С. 112). I чуецца ім голас — «голос вечной божественной правды: — Да любите друг друга». 3 вышыні крыжа «кротко глядит на них лик Искупителя. Низко склонилась опущенная глава его. Распростертые, пригвожденные руки стремятся как-будто обхватить весь этот страшный, залитый кровью мир, обнять всех заблудших, растерянных, ищущих, в одном общем призыве к любви и всепрощению: — Прости им, Отче, они не ведают, что творят» (С. 112). Мініяцюра «Калейдоскоп жизни» і казка «Башня мира», надрукаваныя адпаведна ў 1913 і 1915 гг., безумоўна, узбагачаюць нашы ўяўленні аб спадчыне Багдановіча, коле яго творчых інтарэсаў і патэнцыяльных магчымасцях як празаіка. Трагічныя падзеі перыя-у імперыялістычнай вайны, прадчуванне сацыяльнай эвалюцыі, глыбокі боль за людзей, на долю якіх вы-алі невымерныя пакуты, асабісты трагічны лес паэта — сё гэта адбілася на змесце і танальнасці многіх яго вораў апошніх перадкастрычніцкіх гадоў, прадвызна-ыла іх высокае гуманістычнае гучанне. Выхад да гла-бальных праблем, праблем чалавечага існавання на зямлі, зварот да вобраза Хрыста (як не прыгадаць тут А. Блока і ягоную паэму «Дванаццаць»), абарона агульначала-вечых каштоўнасцей яскрава засведчылі інтэнсіўнасць творчага, светапогляднага станаўлення Багдановіча-празаіка. Разгледжаныя ж апавяданні яшчэ раз пацвер-Дзілі думку аб тым, што аўтар «Музыкі» і «Башни мира» унёс прыкметны уклад у беларускую мастацкую прозу. М/ХАСЬ МУШЫНСК1 |