Произведения | 3 Ю. СВЯТАГОРА ДЗВЕ ПЕСНІЯ палямі іду на чужой старане; Светла зоркі глядзяць у глухой вышыне, Ды у цёмных садах каля самай ракі Загарэлісь адзін за адным аганькі. Нехта рэчкай плыве — плюск ідзе над вадой, — Звонка песню пяе нейкай мовай чужой. Я палямі іду, і нявесела мне, І гаруе душа у чужой старане. Але гляну навокала: тая ж зямля, Як і ў родным краю, разлягліся паля, Тыя ж зоркі гараць у глухой вышыне На чужой старане. А як песню пачуў, што над рэчкай звініць, Хваляй вольнай, жывой з-за курганаў бяжыць, — Я пазнаў чагось свойскага многа у ей: Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваей... Гэтак льюцца яны, гэтак ціха дрыжаць I, паўнюткі нуды, горка плачуць, звіняць... I, збудзіўшысь душой, чую ўжо з-над ракі, Хоць і ў мове чужой сэрцу гук дарагі. Ціха поле.м іду я і думаю ў мгле: Людзі тыя ж і тут, што ў маей старане; Іх здалёку агні мяне квапяць, завуць, - Так жа любяць яны, так жа песні пяюць. Людзям гэтым чужым у далёкім краю Я радзімую песню спяю. Я палямі іду на раку к аганьку, Гулка песню у родным пяю языку. Льецца, льецца яна, жаласліва звініць. Поўна скаргі, трывог над палямі ляціць... I ніхто на рацэ не шуміць, не плыве, I маркотную песню ніхто не пяе, — Бо, збудзіўшысь душой, чуюць там з-за ракі. Хоць і ў мове чужой, сэрцу гук дарагі!..
1909 |