З Гейнэ - 3Калі любоў ізмучыць Два сэрцы маладыя, — Смяюцца ў небе зоркі, Гавораць, залатыя:
«Хай людзі-небаракі Душою шчырай любяць, — Любоў іх гнібіць тугай, Жыццё ім нават губіць.
А мы — бяссмертны; вечна Блішчым на небе сінім, Бо мы любві не маем I з мук яе не гінем».
1909 |