Произведения | НАД МАГIЛАЙ МУЖЫКАСпі, бядак! Накпілась доля над табою: Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой - труна; Ўсё жыццё свае змагаўся ты з зямлёю, Але ўрэшце ўсё ж асіліла яна! Над табой пласт гліны цяжкай наваліла, Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском... Дык скажы ты мне, халодная магіла: Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыццём? |