Произведения Интересные ссылки советуем ролики купить по ссылке. . Прикольные таблички для офиса. Таблички для офиса в интернете. Табличка на дверь офиса. . купить оптом труба стальная вес. | ГЕНРЫХУ Каносе, перад замкам, Ноччу цёмнай і дажджлівай, На дварэ стаіць цар Генрых, Босы, у адной кашулі. На яго ў акно хтось двое Пазіраюць... Месяц глянуў, Асвяціў Рыгора папы Брыты чэрап і Мацільду. Пабялеўшымі губамі Генрых «Ойча наш» шапоча, Але злуе яго сэрца, Нешта іншае гаворыць: «Там далёка, ў краю родным, Горы цвёрдыя паднялісь; У глыбі тых гор жалеза Пахавана на сякеру. Там далёка, ў краю родным, Ёсць лясы з дубоў вялізных: 3 самаго старога дуба Для сякеры выйдзе ручка. Край мой родны! Край мой верны! Зродзіш, край, ты чалавека, Што змяю майго мучэння Ўраз заб'е сякерай вострай».
1909 |