Произведения Интересные ссылки | АЗРАКожны вечар ля крыніцы, Дзе вада дзюрчыць, плюскоча, Упярод і ўзад хадзіла Доч прыгожая султана. Кожны вечар ля крыніцы, Дзе вада дзюрчыць, плюскоча, Малады стаяў нявольнік I марнеў штодня ўсё болей. Раз яна ў яго паціху, Затрымаўшыся, спытала: «Як завуць цябе, дзе край твой Ды з якога ты народу?» Адказаў нявольнік: «Клічуць Магаметам з Іемена, А народ мой — тыя Азры, Што канаюць ад кахання».
1909 |