Произведения | 3 ГАРАЦЫЯ ПАМЯТНІКЛепшы медзі сабе памятнік справіў я, Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён; He зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж, Hi гадоў чарада, вечнага часу рух. He саўсім я памру, лепшая часць мяне He зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час Між патомкаў расці будзе, пакуль ўсхадзіць Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц. Аба мне гаварыць будуць: «Раджоны там, Дзе шумлівы Аўфід шпарка ў палях імкне, Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай, — Ён да славы дайшоў, хоць і не панам быў». Першы стаў я складаць на эолійскі лад Ў нашым родным краю песні пад лірны звон. Ўсе заслугі мае, Муза, з пашанай зліч I лаўровым вянком мне валасы пакрый.
1911-1912 |