Произведения | 3 АВІДЗІЯ ІКАР I ДЗЕДАЛДзедал пачаў чарадой прыладжываць пер'я. На сам перш Дробныя, дальш падаўжэй, і думаць бы можна, што быццам Пер'я на кочцы растуць. Складалася так жа патроху 3 розных няроўных кускоў чароту жалейка пастуш'я. Далей ён ніткай звязаў сярэднія пер'я, а рэшту Воскам зляпіў на канцах. Скрапіўшы такой працай скрыдлы, Дзедал іх трохі сагнуў, каб да птушачых сталі падобны. Ікар, сын едны яго, не ведаўшы, што ён бярэцца Ў час той за згубу сваю, — ад ветру лятаўшыя пер'я Спрытна лавіў, жоўты воск мяў рукамі сваімі і шкодзіў Дзіўнай рабоце айца гульнёй... Калі майстар закончыў Працу сваю, дык тады прывязаў сам к плячам сваім скрыдлы I, размахнуўшыся, ўраз падняўся ў паветра. «О, Ікар!» Дзедал прамовіў сынку. каб яго навучыць: «Умаляю, Каб пасярэдзіне ты паляцеў; калі ніжай, чым трэба, Будзеш імкнуць, дык вада твае скрыдлы памочыць. Калі жа Вышай у неба ўзляціш, — іх сонца пякучае спаліць. Лепей ляці між вадой і між сонцам. Прашу цябе далей, Кінь на Геліку глядзець, на Арыона меч, на Баота. Але за мной памандруй». Тут жа сына лятаць навучыў ён I прывязаў да плячоў яго скрыдлы, нязвычныя людзям... Ў час, калі Ікара так навучаў клапаціўшыся бацька, Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Цмокнуў ён сына свайго, у апошні раз цмокнуў і ў неба Ўзвіўся на скрыдлах сваіх, у паветры паперадзе мчыцца. Страшыцца ён за дзіця, як з гнязда паляцеўшая птушка 3 пценчыкам кволым сваім лякаецца ў вышы. I просінь Дзедал сынка не адстаць, небяспечнай умеласці вучыць, Скрыдлы варуша свае, пільнуе сыноўокія. Ў неба Рыбу лавіўшы вудой рыбалка, пастух, што абпёрся Кіем, аратай з сахой, — кожны з іх, здзіваваўшыся, ў неба Пільна глядзеў, пазіраў на Дзедала з сынам і лічыў Іх за багоў, бо адны яны могуць лятаць у паветры.
1911-1912 |