Произведения | 3 Э. ВЕРХАРНА ПАЎСТАННЕВуліца – у руху кракоў, Целаў, і плеч, і працягнутых рук, Рвушчыхся дзіка ўгару, як галіны кустоў. Так і здаецца, што тут самой вуліцы рух, Мкнушчай, лятучай, дрыжашчай ад слёз Злобы, надзей і пагроз; Вечара чырвань і золата крыюць у глыбі яе.
Ў гуле трывожным званоў Смерць устае. Смерць усплывае са сноў З вамі, агні, зіхацяшчыя саблі, штыкі: Колькі галоў Ўздзеты у іх на канцох, яксарваныя груба цвяткі!
Кашаль глыбокі гарматаў глухіх Лічыць стагнанні цякушчых гадзін. Лічыць самотна, адзін: Ўсе цыферблаты на пляцах крывых. Быццам як вочы ў павеках бальшых, Выбіў каменняў ударыўшы град. Часу звычайнага болей няма Душам адважным, не маючым спыну ума, У церазмернасці гэтых грамад.
На вуліц шэрыя каменні Шалёнасць люнула ў гарэнні Агнёў, у крыках, поўных сілы, Са свежай кроўю кожнай жылы, Збялеўшы страх Ад напружэння: Нядоўгі сіл яе размах Варт нават века цегацення К сталетняму свайму чаканню ў марах, снах.
I ўсё, аб чым калісь мы снілі, Аб чым вачамі мы малілі, To, што мы словам раскачалі. Што нават смелыя адклалі На будучы далёкі век, Што, быццам сокі, чалавек Ў глыбі сваёй маўчком хавае,— Яно цяпер шмат рук з аружжам налівае, Змяшаўшы ў грамадзе заўзятасць, злобу, здзек.
1913-1914 |