Произведения Интересные ссылки | 3 А. ПУШКІНАСяджу я ў турме за рашоткай гады. Узросшы на волі арол малады, Друг сумны мой, машучы моцным крылом, Крывавую страву клюе пад акном.
Клюе і кідае, глядзіць ён ў акно I нібы задумаў са мною адно. Завёць мяне крыкам, паглядам сваім I хоча прамовіць: «Давай уляцім!
Мы — вольныя пціцы! Пара, брат, пара! Туды, дзе за хмарай бялее гара, Туды, дзе сінеюць марскія края, Туды, дзе гуляем... сам вецер ды я».
1915-1916 |