Произведения | 3 А.-Ф. АРВЕРА САНЕТЯ тайну ў глыбіні душы хаваю, Ў жыцці мінушым вечную любоў. Няма у ёй надзей, няма і слоў. Аб ёй не чула тая, што кахаю; Уваг яе к сабе я не звяртаю; Я ўсцяж адзін, хаця б і з ёй ішоў; I я нічога да канца гадоў, He смеючы прасіць, не атрымаю. I хоць ласкавасць Бог надаў да ёй Яна прастуе пуціной сваёй І шэпт маёй любві не пачувае. Калі ж, душою срогая, спаткне Ёй поўны гэты верш, - яна шапне: «Хто ж тая жэншчына?» — і не ўгадае. |