Произведения | Скрылась кветамі ў полі магілаСкрылась кветамі ў полі магіла, Зарасла бур'яном і травой, I ўжо памяць людская забыла, Хто пахованы тут пад зямлёй. I ўжо, пэўна, ніхто не спазнае, Што не просты пясчаны курган, А старая магіла сцяпная Там ляжыць, дзе красуе бур'ян. Ці ж не гэтак схаваў ад вас, людзі, Маёй мовы блеск пекны і жар Тую тугу, што цісне мне грудзі, Ад каторай марнее пясняр? |