Произведения Интересные ссылки | 3 Й.-Л. РУНЕБЕРГА ПАВОБлізка горнай рэчкі Сарыярві Жыў сабе ла гаспадарыў Паво. Меў ён жонку і дзяцей з асьміну, Разам з імі і гараў і сеяў, А пасля еў хлеб запрацаваны. Толькі ж раз вясной дажджы як люнуць, Скрозь руччы, узяўся снег вадою - I палову руні з поля змыла; Улетку каласы пабіла градам, Рэшту — ўвосень маразы згубілі. Аж галосіць гаспадыня Паво: «Прыдзецца нам з торбай пацягацца, Пад ваконнем сораму набрацца, Паміраці або жабраваці». I тады прамовіў жонцы Паво: «Памяшай муку з карой таўчонай; Загару глыбей я нашу ніву,— Перабудзем так да ураджаю». I яна муку з карой змяшала, Загараў глыбей сваю ён ніву, Пакупіў сямян, прадаўшы оўцы. Вось растануў снег вясной на полі, Але руні болей не пашкодзіў. Ўлетку бура з градам праняслася, Але не пабіла збожжа Паво. Маразы ізноў былі пад восень. Толькі ж ніва Паво ўжо наспела. I сказала, жыта зжаўшы, жонка: «Вось калі мы пажывём выгодне. Годзі нам мяшаць муку з карою, — Можна чыстага пад'есці хлеба». I тады прамовіў жонцы Паво: «Зноў змяшай муку з карой таўчонай, Бо памёрзла ніва у суседа». |