Произведения Интересные ссылки | СЕРБСКАЯ ПЕСНЯХто там едзе па Касову полю? Едзе ў полі дэлібаш адважны - Слаўны шэршань на жуку рагатым. Дзень ён едзе, і другі, і трэці, На чацверты к мору пад'язджае, Што калюжай у людзей завецца. Затрымаўся, глянуў слаўны шэршань I такія словы прамаўляе: «Гой ты, коню, гой ты, жук рагаты! Ускарміў я, жук, цябе мятліцай, Успаіў я, жук, цябе расою. Саслужы жа верную мне службу - Пераскоч ты цераз гэта мора». I прамовіў шэршню жук рагаты: «Гаспадару, дэлібаш адважны! He скакаць бы мне з табой праз мора. He шукаць бы смерці перадчаснай. Як мы з хаты ранкам выязджалі, Гаварыла маці-шаршаніха, Што нядобры сон ёй ноччу сніўся, Быццам перлы ўсё яна нізала. He іначай — будуць ліцца слёзы». Засмяяўся шэршань, гэтак кажа: «Стаў ты, коню, бабай шумадзійскай! Я з маленства смерці не лякаўся, He збаюся і цяпер напэўна». I паслухаў шэршня жук рагаты. Разагнаўся, напружыўся моцна, Скакануў ён — і сягнуў праз мора, На высокі яр якраз патрапіў! I сарваўся заднімі нагамі Жук рагаты з яру — аж у мора, 3-пад капытаў паляцела гліна; Ды скакнуў ён — і адратаваўся. Вось які быў гэты слаўны шэршань, Ды і конь той — чорны жук рагаты! Але шэршню ўсё яшчэ замала. «Гой ты, коню,— кажа,— верны коню! Мы скакнулі перадам праз мора, Дык скакнём жа праз яго і задам». I паслухаў шэршня жук рагаты: Разагнаўся, напружыўся моцна, Скакануў ён — ды у час нядобры! Грымнуў з вышы, небарака, ў мора, Ў сіне мора разам з гаспадарам. Так прадчасна смерць сваю натрапіў Слаўны шэршань, дэлібаш адважны. He, нямашка ўжо такіх юнакаў.
1915 | Наши спонсоры |