Произведения Интересные ссылки | УКРАІНСКІЯ ПЕСНIУ каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася? Ці то ў бацьку, ці то ў матку, ці ў суседа Яся? ---------- Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае, На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае. Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы, Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы. ---------- Слічна Галя Васілёва, слічна ды прыгожа: Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа... ---------- А чаго ж там на вуліцы так сабакі брэшуць? Йдзе Мікіта, а падкоўкі ажно іскры крэшуць...
1915 | Наши спонсоры ГОСТ 8734, сваи. |