Произведения | ІСПАНСКІЯ ПЕСНIЯснавокая Аніта Разгарнула веер чорны I схавала срога тварык Ў кружаўных яго узорах.
У айцоў базыліянаў Ночы я сядзеў бяссонны, Ўсё вучыўся звёздачоцтву. Вось яно, прыцьменне сонца!
----------
Донна Клара твар закрыла Чорным веерам сувора, І сказаў адзін гідальга: «Цяжка ў час прыцьмення сонца».
----------
«Найяснейшая сіньёра. Правялебнейшая донна, Донна Клара, донна Клара, Загубілі вы мяне! Ах, без вас і дзень, як поўнач, 3 вамі — поўнач, быццам дзень. Донна, донна! Вы узялі Ад маіх слядоў зямлі І зрабілі нагаворы 3 чарадзейных чорных кніг». - - «Паважаны кабальера, Дон Фернанда, дон Фернанда, Я усе свае гады Жыла добрай хрысціянкай I не ўмею варажыць. У мяне другія чары: Косы чуць не да кален, Вочы, быццам тыя зоры, Твар, бялейшая за снег».
1915 |