Произведения | ЯПОНСКІЯ ПЕСНIАх, як спявае Сінявокая птушка Ў муках кахання. Сціхні, птушачка, сціхні, Каб не тамілася я.
* * *
Мілая, згадай: Веяла цёплай вясной, I вішні цвілі. Калыхнуў я галіну, — Белы цвет асыпаў нас.
* * *
Дзіўна кволыя, Ірдзяныя, жоўтыя, Сіняватыя Лісточкі асеннія Крыюць ядвабам шляхі.
* * *
Ўсё знікае I следу нат не кіне, Як шэры попел Ад чорнага агнішча, Развеяны вятрыскам.
1915 |