Произведения | ПЕРСІДСКІЯ ПЕСНIЯ ўсё забыў на свсце і ведаю адно: Зюлейка маладая, што старае віно. Я ўжо упіўся ёю, — цяпер віном уп'юся... Паглядзім, хто хмяльнейшы: Зюлейка ці яно?
* * *
Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар. Яна — як поўны месяц сярод правідных хмар. Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы, Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.
1915 |