Произведения | МАЕ ПЕСНІНоч
Ціха ўсё была на небе, зямлі і на сэрцы... Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала, Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў, Неба, і лес, і палі серабром аблівая. Усё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь, Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі, У полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі. Ціха ўсё была на небе, зямлі і на сэрцы. |