Произведения Интересные ссылки | МАЕ ПЕСНІКалі смутак моцна дзьме душу маю I шкада мне дзён загубленых сваіх, - Я паціху песні сумныя пяю, Усю жуду сваю выкладываю ў іх. Ціха песня разліваецца, звініць, Вымаўляе, як я моладасць згубіў, Як дагэтуль не патрапіў палюбіць I саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў. А як родную згадаю старану, Як згадаю яе беднасць і нуду, - Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну, - Мо душу хоць трохі гэтым адвяду. Грозна песня разліваецца, грыміць, Долю горкую, мужыцкую кляне, Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць, Бо ім цяжка жыць у роднай старане.
|