Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стогЦёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не курыцца светлы пыл усцяж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, I к яму хмурынкі падплылі. Знічка коціцца агністаю слязой, Прашумела мякка скрыдламі сава; Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, Чую ў цішы, як расце трава. |