Произведения | Залілось, слязьмі быццам, зоркамі НебаЗалілось, слязьмі быццам, зоркамі Неба <сіняе>, безбярэжнае Над лагчынкамі, над узгоркамі, Над табой, маё поле снежнае.
Без канца кругом шыр халодная... Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся; Але вось пачуў сэрца роднае, Ўраз пачуў, душой з небам зліўшыся.
Грудзі ўпалыя распраміліся, — Ты не страшна мне, поле чыстае! Нада мной сляза пакацілася Ўніз, гарачая і агністая!
1910 |