Ноч імглою сізай землю аблівае,
На траве раса, як жэмчуг, зіхаціць;
У сізым небе зорак россып залатая
Ціха іскрыцца — дрыжыць.
1910