Произведения | ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ "НАШАЙ НІВЫ"Вас днём нараджэння газеты віншую! Гарачы прывет вам ад сэрца ўсяго! Народ ужо к шчасцю за вамі прастуе, Вядзіце ж і далей яго. I што б ні нясло вам жыццё, гэтым рухам Жывіце, ідзіце будзіць вы народ I шчыра працуйце ўсім целам і духам, Што ж будзе, - пабачым праз год! |