Ці ведаеце Вы, цёмнавокая паніHo знаю: не пройдет бесследно Все, что так страстно я любил, Весь трепет этой жнзнн бедной, Весь этот непонятный пыл. А. Блок Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані, Што бываюць не толькі цёмныя вочы, Але і цёмныя зоры, <Што калі-нікалі схапляюцца> ясным светам.
У гэты міг Яны, быць можа, не менш прэкрасны Ад Вашых <высечаных> з цёмнага каменю вачэй, <У каторых раптоўна засвячаецца> аганёк.
He паляціць на яго мая душа, He апаліць свае кволыя скрыдэльцы. Шмат ёсць на свеце <розных> агнёў, I кожным з іх <заварожаны> я — Ваш пясняр. |