Произведения Интересные ссылки | Ой, грымі, грымі, труба, ўранку ранаОй, грымі, грымі, труба, ўранку рана, У паход каб збірацца. Сабіраліся таварышы Яна, — А яму не падацца. Сабіраліся таварышы Яна - У полі яму капаюць. У той яме пры дарозе Хлопца пахаваюць. <Ой, не плач, не плач, жонка, з дзеткамі малымі>, He плач, не нудзіся, — Ды за Янку-небарачка Богу памаліся. Ён знайшоў другую жонку, Чужую старонку, — Ў чыстым полі з ёй пабраўся, Куляй заручаўся. |