Произведения | Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсыВось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы, Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба; Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы, Раскрываецца сэрца мае пад слязінкамі неба. I не высказаць мне, як у час той яно пацяплела, Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала; Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела, I сляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала. |