Произведения | Сягоння ноччу я ў царстве казкіСягоння ноччу я ў царстве казкі: Звычайны свет растануў, знік, У сінім небе з-пад палумаскі Глядзіць прыгожа маладзік.
Вось ён схаваўся у вуалецце – Празрыстай хмаркі серабры, — Бо налякаўся канфецці Шматфарбных зорак угары.
<Там снегавою хтось сыпле пудрай>, Каб цешыць свой вясёлы шал. А я у песні нс надта мудрай <Апеў нябёс> каранавал. |