Произведения Интересные ссылки | Ліецца па бары шырокі, поўны шумЛіецца па бары шырокі, поўны шум. Гудзіць паміж галля старых сасон сувора, I ціхне на душы змаганне хворых дум Пад гук спакойны, роўны бора.
Там, пэўна, ціха калыхае лесунка, Спяваючы над ім, старая лесуніха. Пад спеў суворы вольна ўзросшага сынка <Абміне> дум разбітых ліха!
Ён ўсё ў бары мага паняць і перажыць. I кожны трэск, і стон, і звонкі птушы сокат; Душы яго знаёмым, родным мусе быць I гук грымот і траўкі шопат. Няхай яго дні ў даль бязмежную сплывуць, — He спудзіць смерць таго, хто жыў так <цэльна>, вольна! ......................................... Ў душы <ўспляснуў> агонь! Яго заліла муць... I сэрцу беднаму так больна! |