Произведения Интересные ссылки холодильники liebherr . Подключить спутниковое телевидение в Киеве с пакетом НТВ+ . Інноваційна розробка інтернет магазину під ключ. . опера 11 русская версия скачать бесплатно | МУШКА-ЗЕЛЯНУШКА I КАМАРЫК-НАСАТЫ ТВАРЫК(Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам)
Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, I «таўкачыкі» спяваюць i y скокі тнуцца: «Гэй, гоп, таўкачыкі, Гэй, гоп, асінавы, Ды работы Максімавы...» A Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, I пясняр з усіх найлепшых ўжо звініць ля вуха, Як камарыка няўмысне загубіла муха.
І
Захісталася сасонка баравая, Затужыла дзяўчынанька маладая, Жартаўлівая пяюшка-сакатушка, A па імені — мушка-зелянушка: «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, Што мяне i не сваталі ніколі? A пасагу прабагатага я маю: Куст шыпшыны ад краю i да краю, Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца, Лісць альховы — на ночку пакрывацца, Ды да краю поўны мёдам кацялішча 3 жалудзёвай вялізнай скарлупішчы. Калі гэты мёд у місачку кладзецца, Ажно сліна ў роце набярэцца». Як пачуў тыя жаласці камарык – Паскрабаў i насочак ён i тварык: «А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца? Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца. Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы, Дык у скоках затое жа рухавы...» I схапіўся камарочак прыбірацца, Каб ля мушкі-пяюшкі увіхацца.
ІІ
Прыляцела мушка дахаты, — Аж у яе камарык насаты. Сватоўя-хрушчы уссядаюць, 3 бацькам-маткай штось размаўляюць: «Мы — стральцы, шукаем куніцу, He куніцу, але дзявіцу». Гаманілі болей гадзіны Ды гавораць так да дзяўчыны: «Ці да смаку госць наш багаты?» «Запытайце ў мамы i таты». Тут гарэлкай усё змацавалі, A пасля i заручын даждалі. Браў жаніх ад мушкі-дзяўчыны Дарагі ручнік з павучыны, Што яна на траўцы сцяліла I на ясным сонцы бяліла. У нядзелю будзе вяселле. Захадзіў камар, як з пахмелля, — I пяе, i скача паціху, Ды як сыпне ураз «шырсцяніху»: «Шырсцяніха, шырсцяніха мая. Пакахала камара-гультая. A камар не зважае на яе, Толькі лётае ды песні пяе».
ІІІ
Загудзела, расшумелася дубрава: Аб вяселлі у дубраве стала слава. Як вянок на муху свацейкі надзелі, Ўсе навокала аж вочы праглядзелі. A калі бацькам журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзіна: «Ускланяюся татачцы i матачцы, Калі ўжо апрыкрыла ім ў хатачцы. І чаму ж вы мяне гадавалі Ды ў чужую сямейку аддалі?» Ў каравайніцы вулітак запрасілі, I яны дзяжу на продзіў замясілі. Авадзень быў камаровым старшым дружкай Й рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылі — баяры, пчолачкі — баяркі - Спрытны, шпаркі, асабліва як да чаркі. A найстарэйшая баярачка-чмяліха Так спявала, аж баяр пабрала ліха:
«Ой, багаты баяры, багаты, Ды забыліся ўзяць грашаняты. Хоць не шмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае — грыўняй ліча яе, A хто грыўню паклаў — што рубля дараваў». A як сыпнулі-урэзалі музыкі, Дык узняўся разам гоман там вялікі. Чмель пузаты на басолі гучна грае, A на йскрыпцы ёмка пчолка падсякае. I знайшоўся мушанёнак нейкі малы, Што званіў-такі не кепска у цымбалы. Лоўка конікі у скоках выціналі, У гару стрыбалі, звонка падпявалі: «Камары скакаць Выракаюцца: Ногі лоўгія - Паламаюцца». Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Госці спорна п'юць-ядуць ды размаўляюць. A музыкі граюць, дыхту заўдаваюць Ўмела муха на вяселле запрашаці, Ды над тое лепей ўмела частаваці, Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў i чмяліны i пчаліны. Хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся, Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся. Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі Проста елі мушку злоснымі вачамі. A яна ля мужа скромненька сядзела I зялёненькай спаднічкай зіхацела. Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна: Ў кроплі дожджыка танула мураўёўна. Ўсё сцямнела, кроплі шпарка застукалі, У дупло, дзе мушка жыла, пападалі. Пахаваліся ўсе госці у куточкі: Так спынілася вяселле сярод ночкі. A назаўтра ўсе, як толькі ўсталі зрання, Дык пайшлі да камара на баляванне. I былі яшчэ нарэшце перазовы, Каб не стала аб радзіне кепскай мовы.
IV
Абляцелі кветачкі He ў пару. Невясёла шэраму Камару. Як пачаў ён параю 3 мушкан жыць Давялося беднаму Патужыць. He умее мушачка Працаваць, Толькі ўмее з хлопцамі Жартаваць; Ані выткаць кросенкі, Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць. Паштурхаў камарычак Галаву: «Як я з гэтай жонкаю Пражыву? Дзе я вочы, брацікі, Меў свае, Як сабе за жоначку Браў яе?» Паляцеў ён плакацца У лясок, Сеў на дуб зялёненькі Пад лісток. Пахіліў галовачку, Уздыхнуў, Песню сумна, жудасна Зацягнуў: «Выйду ў поле ды разважу тое гора, Гэй, гаротнае, маркотнае! Ты шырока, маё полейка, Ад кусточка да кусточка разлягаешся, Ты глыбока, сэрца, краешся. Дзе цяпер я смерць сваю спаткаю: Ці у моры, ці у рэчцы, ці ў ставочку, Што капытам пры дарозе быў прабіты I да краю буйным дожджыкам наліты?»
V
«Што за шум у бары учыніўся?» «А камарык там з дуба зваліўся.» Грымнуў ён на зямлю з высакосці I пабіў-паламаў сабе косці. Цеслі дошкі з дубоў пілавалі, Габлявалі, труну змайстравалі, Ўсю чырвонай кітайкай аббілі, Йстужкай чорнай з краёў адтачылі. Гэй, кладуць камара ў дамавіну, Сазываюць сяброў i радзіну. Камары над труной затрубілі Светлячкі лепей зорак свяцілі. «Вы паціху, музыкі, зайграйце, Маё сэрца украй не ўражайце!» Горка мушка-ўдава галасіла, Скорай смерці у бога прасіла: «Мой мужочак, a мой камарочак, Ты падай мне з труны галасочак. Ах, ніхто над табой не заплача, Толькі хмарачка дробнымі дажджамі, Толькі мушачка горкімі слязамі». Палажылі дамоўку на мары, Паняслі праз лугі ды папары. Ля дарогі магілу капалі I y ёй камара пахавалі, У сырую зямельку зарылі, Зверху насып вялікі зрабілі. Людзі добрыя шляхам мінаюць, Шапкі нізка здымаюць, пытаюць: «He іначай вяльможны вандроўнік, — Генерал. ці маёр, ці палкоўнік?» «He, ляжыць тут камар-камарочак, У каторага з локаць насочак».
1915 Праект matulya.ru - вершы пра маці. |