Произведения | ПЕСНЯ ПРА КНЯЗЯ ІЗЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА (3 "Слова о полку Игореве ")Ізяслаў-князь, сын Васількоў, Даўнымі часамі Аб літоўскія шаломы Пазваніў мячамі: Адняў славу ён у сваго Дзеда, у Ўсяслава, I улёгся нерухома На траве крывавай Пад чырвонымі сваімі Роднымі шчытамі, Увесь іссечаны, ізбіты Ворагаў мячамі. Усхапіў ён тую славу I прад смерцю кажа: "Скрыдлы птах тваю дружыну Прыадзелі, княжа, I звяры кроў палізалі..." У баі крывавым Не было ні Ўсевалода, Ані Брачыслава. Ураніў самотна з цела Ён душу ўдалую Цераз пацерку на шыі, Цераз залатую. Засмуцілася вясёласць, Песні замаўкаюць, I жалобна, сумна трубы У Гародні граюць. |