Произведения Интересные ссылки | СРЭБНЫЯ ЗМЕІСрэбнымі рожкамі мгліцца 3 цёмных нябёс маладзік; Возера плешча, бурліцца, - Рушыцца ў ім вадзянік. Ў хвалях гуляць выпускае 3 віру змяю за змяёй; Вось іх грамада ўсплывае, Срэбнай ірдзіцца луской. Будуць яны ўсю ноч віцца, Ў хвалях хрыбтамі блішчаць; Будуць сціскацца, круціцца, Гэтак да рання гуляць. Свецячы блескам чырвонца Праз парадзеўшую мглу, Пусціць, уставаючы,сонца Ў іх залатую іглу. Згіне змяя за змяёю, Знікне з нябёс маладзік. Доўга па іх пад вадою Будзе ўздыхаць вадзянік. |