Произведения | НА ЧУЖЫНЕВакол мяне кветкі прыгожа красуюць. Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў цяні васілёк. "Здароў будзь, зямляча!" Чуць бачны ў даліне, Панура, нявесела шэпча ён мне: "Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне Аб беднай, далёкай сваёй старане". |