Произведения Интересные ссылки | Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглыРазгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы, - Хай цябе шум вятроў не пужае; Пагашаюць яНы аганёчак малы, А вялікі - крапчэй раздуваюць. Разгарайся хутчэй, зіхаці, аганёк, - Каб, калі і замер ты без долі, Усіх спужаў бы страшны абступіўшы іх мрок, Хай агнёў не гасілі б ніколі. Белым снегам укрылася вуліца, А на ім, паміж конскага гноя, Мерзне цёмна-зялёная хвоя, I пушысты сняжок да ёй туліцца. Тут вязлі ў катафалку нябожчыка; Выступалі друзья ў задуменні; Крыж няслі, йшоў у рызах свяшчэннік, I цягнуліся ззаду ізвозчыкі. |