Произведения | Маркотна я чакаюМаркотна я чакаю. Для чаго ты Не выйдзеш з хаты ў жаркі поўдзень зноў? Тады бы, пэўна, выціснулі боты Па мяккаму асфальту рад слядоў. I я, нявідны для цябе і бледны, Не бачачы нічога ўкруг сябе, Прыпаў бы к ім... I вось чакаю бедны: Ці ж хутка з'явіцца канец журбе? |