Произведения Интересные ссылки постельное белье от известных производителей . Имплантация зубов - восстановление. Имплантация зубов м юго-западное. Протезирование зубов в Москве | Пад ценню цёмных ліпПад ценню цёмных ліп, схаваўшых нашу пару, Мы йдзем праплёванай дарожкай па бульвару; Акуркі, шалуха, паперкі пад нагамі, - Ды ці прыкмечу іх, калі іду я з Вамі? Праз дымчаты крышталь празрыста-цёмнай ночы Ідушчых міма нас людзей зіяюць вочы; У цемні к нам плывуць рубіны папяросаў, Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў... Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі! |