Д. Д. ДЗЯБОЛЬСКАМУБыць можа, пуціна жыцця Лягла пярсцёнкам, друг. I я ў краіне забыцця Не раз раджаўся, як дзіця, Прайшоўшы поўны круг. Быць можа, я не скончу жыць, Бо ў ім няма канцоў. Зноў шлях знаёмы пабяжыць, I ўсё, што мозг здалеў забыць, Перажыву я зноў. Быць мо, ў прасторы беза дна Ўвесь час мой круг ляціць, I ўся навіна та адна, Што ў іншым месцы пуціна Мо інакш заблішчыць. I ў новым свеце пройдзе ўсё Былое прада мной... Што ж: хай канчаецца жыццё, Хай зноў зварушыцца чуццё Мінулай пуціной. |