Произведения Интересные ссылки | КАСЦЕЛ СВ. АННЫ Ў ВІЛЬНІКаб залячыць у сэрцы раны, Забыць пра долі цяжкі глум, Прыйдзіце да касцёла Анны, Там знікнуць сцені цяжкіх дум. Як легка да тары, як красна Узносіць вежы ён свае! Iх зарыс стройны ў небе ясна Ізломам дзіўным устае. А вастрыя іх так высока, Так тонка ў вышу неба тнуць: Што міг - і ўжо, здаецца воку, Яны ў паветры паплывуць. Як быццам з грубаю зямлёю Расстаўся стройны, лёгкі гмах Івось, чаруючы красою, Уступае на блакітны шлях. Глядзіш, - і ціхнуць сэрца раны, I забывает долі глум. Прыйдзіце да касцёла Анны, Там знікне горач цяжкіх дум.
|