Произведения Интересные ссылки | САНЕТЗамёрзла ноччу шпаркая крыніца; Твая пара, зімовая нуда! Цяпер няма ўжо руху ні сляда, I нават зверху слоем снег лажыцца. Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца Магутная, жывучая вада. Чакай! Яе йшчэ прыдзе чарада! Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца. Прыклаў я гэты сімвал да сябе, Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе, I разгадаў прыроды роднай словы. Як - прамаўчу, бо кожны з вас - паэт. Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы, Сваей душы туды пралліце свет! |