Произведения | Белым кветам адзета калінаБелым кветам адзета каліна Ды бялей ад каліны Марына - А чаго ты, як месяц, красна? - Я не ведаю, - кажа яна. Раз вярнулася позна Марына; У касе яе кветка каліны. - А чаго ты, як месяц, ясна? - Я не ведаю, - кажа яна. Ды не век расцвітае каліна, Не ўплятае ўжо кветак Марына. - А чаго ты, як месяц, сумна? - Я не ведаю, - кажа яна. А калі абляцела каліна, - Атруцілася зеллем Марына, I, як месяц далёкі, блядна У дамавіне ляжала яна. |